20.02.2026

Тыдзень роднай мовы. Дзень 4

Конкурс «Фразеалагізмы ў малюнках»

📌19 лютага адбылося яркае і займальнае мерапрыемства – конкурс «Фразеалагізмы ў малюнках», у якім прынялі ўдзел таленавітыя вучні 5-8 класаў ДУА «Сярэдняя школа г.п.Мір імя Г.І.Сташэўскай».

Кожны малюнак быў вынікам стараннай працы, накіраванай на тое, каб як мага больш трапна і цікава перадаць сэнс фразеалагізмаў. Конкурс «Фразеалагізмы ў малюнках» не толькі дазволіў вучням паказаць сваё майстэрства ў маляванні, але і паспрыяў паглыбленню іх ведаў пра родную мову.

Удзельнікі змаглі прыгадаць і па-новаму асэнсаваць шматлікія ўстойлівыя выразы.

Гульня-віктарына «Правапіс роднай мовы»

📌19 лютага сярод вучняў 8-х класаў ДУА «Сярэдняя школа г.п.Мір імя Г.І.Сташэўскай» прайшла гульня-віктарына «Правапіс роднай мовы».

У рамках мерапрыемства адбылося спаборніцтва паміж камандай хлопчыкаў і дзяўчынак, якія прадэманстравалі свае веды ў галіне арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы. Абедзве каманды праявілі нядрэнную падрыхтоўку, адказваючы на пытанні, выконваючы заданні на запаўненне прапушчаных літар, расстаноўку знакаў прыпынку і аналіз складаных моўных сітуацый. Вось дзе сапраўды праявілася спрытнасць і кемлівасць!

Гульня-падарожжа «Мова — наша спадчына»

📌19 лютага вучні 7″А» класа ДУА «Сярэдняя школа г.п.Мір імя Г.І.Сташэўскай» адправіліся ў вандроўку ў свет роднай мовы. Падарожжа «Мова-наша спадчына» праходзіла праз вёску Продкі, пасёлак Фразеалогія, горад Цікаўны, мястэчка Гістарычнае і іншыя не менш цікавыя населеныя пункты.

У ходзе вандроўкі нашы падарожнікі узбагацілі свае веды па роднай мове і нацыянальнай культуры, прадэманстравалі творчыя здольнасці і ўменне працаваць у камандзе. Падарожжа нікога не пакінула абыякавым. Дзеці вырашылі і далей спазнаваць таямніцы роднага слова.