18.02.2026

Тыдзень роднай мовы. Дзень 3

📌18 лютага ў 9 «А» класе ДУА «Сярэдняя школа г.п.Мір імя Г.І.Сташэўскай» з мэтай выхавання ў вучняў цікавасці да гістарычнага мінулага беларускай зямлі была праведзена інтэлектуальная гульня «Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў».

✔Каманды “Эрудыты” і “Знаўцы” з задавальненнем  паспаборнічалі ў веданні гісторыі беларускіх гарадоў. Вучні ўзгадалі легенды, якія расказваюць пра паходжанне назваў гарадоў: Магілёва, Брэста, Мінска, Гомеля.

Напрыканцы мерапрыемства вучні падзяліліся ўражаннямі і меркаваннямі пра тое, як назвы гарадоў адлюстроўваюць культуру і гісторыю краіны.

📌18 лютага вучні старэйшых класаў ДУА «Сярэдняя школа г.п.Мір імя Г.І.Сташэўскай» прынялі ўдзел у перакладчыцкім аўкцыёне «Моўная скарбонка».

Удзельнікі атрымлівалі словы, фразеалагізмы або сказы на рускай мове, якія трэба трапна і хутка перакласці на беларускую. Як і на сапраўдным аўкцыёне, «перамог» той, хто прапанаваў найбольш дакладны або літаратурна багаты варыянт перакладу.

Бонусам за правільныя адказы былі смачныя цукеркі. Удзельнікі атрымалі шмат пазітыўных эмоцый!