Тыдзень роднай мовы. Дзень 1
Інтэлектуальны турнір «Скарбы роднай мовы»
У першы дзень тыдня беларускай мовы вучні 3-х класаў ДУА «Сярэдняя школа г.п.Мір імя Г.І.Сташэўскай» прынялі ўдзел у інтэлектуальным турніры «Скарбы роднай мовы». Удзельнікам патрэбна было падзяліцца на каманды, затым ім было прапанавана:
✔адказаць на пытанні па лексіцы,
✔перакласці словы з рускай мовы на беларускую,
✔выправіць памылкі і паўдзельнічаць у конкурсе «Уключы фантазію».
Цікава была арганізавана хвілінка для адпачынку. Вучням было прапанавана праглядзець відэаролік «Цікавыя факты пра беларускую мову» і выказаць свае меркаванні наконт унікальнасці беларускай мовы.
Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, фарміраванне маўленчай кампетэнтнасці вучняў, выхаванне павагі і любові да роднага слова.



Моўна-літаратурны батл «Думкі на хаду»
16 лютага вучні 10-11 класаў ДУА «Сярэдняя школа г.п.Мір імя Г.І.Сташэўскай» сталі ўдзельнікамі стыльнай і крэатыўнай падзеі — батла па беларускай мове і літаратуры «Думкі на хаду».
Інтэлектуальнае спаборніцтва было накіравана:
✔на падтрыманне ўвагі ў старшакласнікаў да беларускай мовы і літаратуры,
✔развіццё здольнасцей прымяняць веды ў нестандартных сітуацыях,
✔стымуляванне творчай актыўнасці вучняў.
Спадзяёмся, што кожная эмоцыя, кожнае пытанне, кожнае выпрабаванне стала для моладзі маленькім, але важным жыццёвым урокам! Дзякуй усім за актыўны ўдзел!



Круглы стол “Мова гучная, мова родная…”
16 лютага сярод вучняў 7-х класаў ДУА «Сярэдняя школа г.п.Мір імя Г.І.Сташэўскай» з мэтай далучэння да беларускай літаратурнай спадчыны, прывіцця любові да роднага беларускага слова, выхавання нацыянальнай самасвядомасці прайшоў круглы стол “Мова гучная, мова родная…”
На працягу мерапрыемства вучні чыталі вершы на беларускай мове, працягвалі беларускія прыказкі, узгадвалі дзеячаў беларускай культуры, адгадвалі загадкі, звязаныя з роднай мовай.

