29.01.2026

Конкурс прафесійнага майстэрства “Настаўнік года 2026″

Удзельніца раённага этапа конкурса, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа г. п. Мір імя Г. І. Сташэўскай» Смольская Алена Аліеўна правяла для настаўнікаў Карэліцкага раёна майстар-клас на тэму:

“Чытанне як кава, або Як стаць метадычным барыста?” з выкарыстаннем стратэгій сэнсавага чытання на ўроках беларускай літаратуры для фарміравання чытацкай адукаванасці вучняў.

Мэта: павышэнне ўзроўню метадычнага майстэрства педагогаў па пытанні фарміравання чытацкай адукаванасці вучняў праз выкарыстанне эфектыўных стратэгій сэнсавага чытанння на ўроках беларускай літаратуры.

Жадаем настаўніцы поспехаў і перамогі ў фінальным этапе конкурса!