Тыдзень роднай мовы. Дзень 5
Інтэлектуальная гульня «Я ведаю!»
📌20 лютага сярод вучняў 8-х класаў прайшла захапляльная інтэлектуальная гульня «Я ведаю!».
Аналаг папулярнага тэлевізійнага праекта стаў сапраўдным святам ведаў і даў магчымасць вучням прадэманстраваць сваю эрудыцыю.
Удзельнікі прайшлі праз тры запамінальныя этапы спаборніцтва.
✔Першы тур патрабаваў ад школьнікаў хуткай рэакцыі і выбару паміж «Так» ці «Не» на пытанні, звязаныя з граматыкай і беларускай літаратурай.
✔У другім туры вучні сутыкнуліся з заданнямі, дзе трэба выбраць адзін правільны адказ з трох прапанаваных.
✔Фінальны, трэці тур, стаў сапраўдным выпрабаваннем . Тут ужо не было магчымасці выбіраць – ад удзельнікаў патрабавалася даваць поўныя, грунтоўныя адказы. Навучэнцы з цікавасцю адказвалі на пастаўленыя пытанні. Гульня прайшла ў сяброўскай атмасферы.

Рэспубліканская дыктоўка да Міжнароднага дня роднай мовы
У дыктоўцы прынялі ўдзел настаўнікі і вучні 11 класа
