17.02.2026

Тыдзень роднай мовы. Дзень 2

📌17 лютага ў межах тыдня роднай мовы вучні 5″А» класа завіталі ў лінгвістычнае кафэ «Мова. by».

Дзеці з задавальненнем прадэгуставалі  прапанаваныя ім стравы: салату «Лексічны венігрэт», зацірку «Лінгвістычны крос», гарнір «Літаратурны пачастунак», наліснікі «Загадкавая начынка» і іншыя.

Удзельнікі кафэ адчулі смак роднай мовы і атрымалі масу пазітыўных эмоцый!

📌17 лютага сярод вучняў 6-х і 7-х класаў прайшла  гульня “Моўная павуціна”.

 Удзельнічалі дзве каманды – “Сінічкі” і “Ластаўкі”. У час гэтага мерапрыемства вучні паказалі свае веды па розных тэмах: “Бацькаўшчына”, “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”, “Лексіка”, “Загадкі”.

Гульня садзейнічала развіццю вобразнага і лагічнага мыслення, выхаванню пачуцця любові да Беларусі.